Аляксей Дудараў: драма творцы, які апынуўся ў краіне, дзе культура незапатрабаваная
Сышоў адзін са слынных беларускіх літаратараў – драматург Аляксей Дудараў. Быў час – яго ставілі ва ўсім Савецкім Саюзе. Затым славы паменела, але напісанае – застаецца. Ягоны лёс - у пэўным сэнсе драма творцы, які апынуўся ў краіне, дзе культура незапатрабаваная. Відаць таму, як здараецца з кожным сімвалам эпохі, пасля іх сыходу застаюцца розныя, часам супярэчлівыя, успаміны і ацэнкі. Прыводзім вытрымкі з некалькіх пастоў у фэйсбуку.