Categories: Социум

Самадапамога. “Палітычныя” педагогі, што апынуліся за бортам прафесіі, аб’ядналіся ў Асацыяцыю

Асацыяцыя мае на мэце аб’яднаць настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў з Беларусі, якія апынуліся ў групе рызыкі ў Беларусі, дзеля самавыжывання. Канчатковая мэта інстытуцыі – вяртанне дамоў і рэформа адукацыі ў Беларусі.

У Варшаве створаная Асацыяцыя падтрымкі настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў, якія апынуліся ў групе рызыкі ў Беларусі. Гаворка ідзе пра спецыялістаў са сферы адукацыі, якія з-за палітычных рэпрэсіяў страцілі працу ў Беларусі, а многія вымушаныя былі эміграваць з краіны. Асацыяцыя плануе аб’яднаць тых, хто застаўся ў Беларусі, і тых, хто выехаў за мяжу.

Пра мэты і планы Асацыяцыі пагаварылі з яе кіраўніком Паўлам Церашковічам, які і стаў ініцыятарам гэтага аб’яднання.

– Каму і якім чынавм Асацыяцыя плануе аказваць дапамогу?

– Усё залежыць ад таго, дзе знаходзіцца чалавек. Калі спецыяліст ў сферы адукацыі згубіў працу ў Беларусі, то будзем шукаць магчымасці дапамагчы яму застацца ў прафесіі, не страціць кваліфікацыю. Гэта магчыма шляхам далучэння да праграм дыстанцыйнага навучання ў якасці выкладчыка –  першы варыянт. Другі варыянт – далучэнне чалавека да даследчага праекта: будзем шукаць такія спосабы. А ў перспектыве разглядаем верагоднасць самім ствараць важныя і запатрабаваныя праекты. Гэта ў тым выпадку, калі Асацыяцыя будзе развівацца і з’явіцца Фонд дапамогі.

Калі настаўнік, выкладчык апынуўся за мяжой, то першае, чым мы плануем (пакуль мы нічога не можам, ‘сць толькі  адпаведныя напрацоўкі) дапамагчы, – пацвердзіць статус. Гэта вельмі і вельмі істотна. Існуюць міжнародныя арганізацыі дапамогі, якія павінны гэта рабіць. Але праблема разраслася да неверагодна вялікіх памераў, таму яны збольшага занятыя афганцамі і ўкраінцамі, і ў іх папросту не хапае часу на беларусаў.  Мы вырашылі: раз так, самі зоймемся гэтым. І будзем выдаваць адпаведныя сертыфікаты: у Германіі такі рэкаменлацыйны ліст папросту абавязковы, у другіх краінах дапамагае, калі падаешся на гранты, заяўкі на стыпендыі. Ва ўсіх выпадках карысна пад час легалізацыі.

Другі крок адрасуецца тым настаўнікам і выкладчыкам, у якіх былі лічаныя гадзіны, каб пакінуць Беларусь. Натуральна, людзі не паспелі зрабіць апастыль, таму ў замежжы сутыкаюцца з непрызнаннем дыпломаў. Зноў-такі нашая Асацыяцыя займацца і гэтай праблемай.

Безумоўна, будзем рыхтаваць людзей да таго, як самастойна шукаць гранты, стыпендыі, магчымасць працаўладкавання. Таму адзін з першых крокаў, якім мы зараз робім, – стварэнне віртуальнай электроннай пляцоўкі “Адукацыйны кірмаш”, дзе маглі б сустракацца працадаўцы (ужо ёсць інстытуцыі, якія даюць адукацыйныя паслугі, але яны мала вядомыя), тыя хто шукае працу (настаўнікі, выкладчыкі, навукоўцы), і дзеці, ці, хутчэй, іхнія бацькі. На адной пляцоўцы мы хочам сабраць усіх гульцоў са сферы адукацыі. Пры падрыхтоўцы канферэнцыі ў Варшаве стварылі чат канферэнцыі, ён застаўся жывым і працуе ў якасці прататыпу такой пляцоўкі.

Гэта неадкладныя праблемы, якімі, па нашай задуме, зоймецца Асацыяцыя. А на перспектыву мы плануем працаваць над рэформай адукацыі ў Беларусі. Канчатковая мэта – далёкая: вярнуцца ў Беларусь і на базе Асацыяцыі стварыць Грамадскую раду пры міністэрстве адукацыі. Але ні ў якім разе не будзем звязвацца з дзяржавай: мы бачым сябе ў якасці незалежнай арганізацыі, якая будзе стаяць паміж сістэмай адукацыі і насельніцтвам.

– Асацыяцыя аб’ядноўвае спецыялістаў у сферы адукацыі, якія апынуліся за бортам прафесіі па палітычных прычынах. Ці ўяўляеце вы маштабы праблемы?

– На жаль, дакладных лічбаў пацярпелых яма, але гаворка ідзе пра сотні чалавек.

Людзі, якія засталіся ў Беларусі, баяцца ўголас казаць пра свае праблемы, таму што публічныя выступы могуць прывесці да далейшых рэпрэсій. З іншага боку, значная частка тых, хто апынуліся за мяжой, найперш разлічваюць на дапамогу сяброў і знаёмых. Таму нашая мэта – стварыць інстытуцыю, якая аб’яднае ўсіх, каб супольна вырашаць агульныя праблемы.

– Якім чынам можна звязацца з Асацыяцыяй і атрымаць дапамогу?

– Пакуль што толькі персанальна са мной. Як толькі мы створым сайт, тут жа дамо кантакты ў публічную прастору.

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023