Categories: Политика

Загадкавая смерць Макея – трывожны знак для топ-чыноўнікаў

Калі сістэма не захістаецца, то, хутчэй за ўсё, адбудзецца яшчэ большае ўзмацненне прарасійскага вектару.

Скупая інфармацыя дзяржаўных СМІ пра смерць 64-гадовага Уладзіміра Макея – чалавека з ліку тых: пра якіх кажуць “кроў з малаком”, выглядае не толькі дзіўна, але і спарадзіла масу канспіралагічных версій.

Алею ў гісторыю падліла распаўсюджаная напярэдадні версія, што Крэмль вырашыўся на радыкальныя крокі ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі, рыхтуючы яму замену на пасадзе кіраўніка краіны.

Паразважалі над сітуацыяй з акадэмічным дырэктарам BISS Пятром Рудкоўскім.

– Вечарам 26 лістапада дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА куца, адным радком літаральна, паведаміла пра смерць 64-гадовага міністра замежных спраў. Усё б нічога, каб напярэдадні ў публічнай прасторы не з’явілася версія, што Крэмль рыхтуе замену Акляксандру Лукашэнку, а верагоднымі пераемнікамі называюцца дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч і былы генсек АДКБ Станіслаў Зась. Смерць напаткала знешне здаровага У.Макея адразу пасля ўдзелу ў саміце АДКБ у Ерэване. Ці складваюцца разрозненныя пазлы ў канкрэтную карціну? 

– Сапраўды, смерць даволі загадкавая. І тое, што – як зазначыў прэс-сакратар МЗС Анатолій Глаз – «нічога не прадвяшчала». І кантэкст: Макей збіраўся ехаць на саміт АБСЕ (той самы, на каторы не дазволілі ехаць Лаўрову).

Напярэдадні з’явіўся згаданы вамі скандальны артыкул амерыканскага Інстытута па вывучэнні глабальных пагроз. Прыкмечу тут, што насуперак уражанням, Лукашэнка ў перыяд вайны ўсяляк манеўраваў, каб мінімалізаваць удзел у геапалітычных гульнях Пуціна. Прыгадайма казус з прыездам «лідэра» ДНР Пушыліна (беларускія ўлады прынялі яго ў прыніжальнай манеры, дзяржСМІ праігнаравалі), дзіўны візіт Лукашэнкі ў Абхазію (рэжымныя СМІ прыпаднеслі гэта амаль як частку гістарычна-турыстычнага хобі) і іншае.

Макей быў тым, хто падтрымліваў і стымуляваў гэты працэс па мінімалізацыі ўдзелу ў вайне. Памятаем, як ён яшчэ да вайны рашуча заявіў, што «пасля заканчэння вучэнняў (“Саюзная рашучасць”) ніводзін расійскі салдат, ніводная адзінка тэхнікі не застанецца ў Беларусі”.

У красавіку ён скіраваў заходнім дыпламатам пасланне, у якім выразна намякалася на перспектыву нармалізацыі адносінаў. Ну і вось гэтая планаваная паездка на АБСЕ.

Апроч таго, была яшчэ больш даўняя гісторыя – выдаленне з Беларусі крамлёўскага ястраба Міхаіла Бабіча на пасадзе пасла РФ – у той гісторыі менавіта Макеева ведамства згуляла асноўную ролю. У Крамля было матываў больш чым дастаткова, каб «паслаць сігнал Лукашэнку» менавіта такім спосабам.

Аднак калі прыняць, што за смерцю Макея стаіць рука Крамля, трэба тады ўсведамляць:  гэта мусіла планавацца доўга і вельмі дэталёва. Апроч таго, калі тое праўда, то найбліжэйшым часам нейкія больш заўважныя прыкметы мусяць выйсці наверх, бо спланаваць і ажыццявіць «інфаркт» падаецца вельмі неверагодным. Таму на гэтым этапе выпадае пакінуць гэтае пытанне адкрытым (пра прычыны смерці).

Доўгі час Уладзіміра Макея лічылі лідарам празаходняга крыла беларускага кіраўніцтва. Ажно да 2020 года, калі ў разгар пратэстаў міністр заявіў: “За гэтыя слёзы майго 11-гадовага сына я гатовы перагрызаць горла”. Чым тлумачыцца імгненная трансфармацыя высокапастаўленага чыноўніка – з ліберала, празаходніка ў ярага прыхільніка дыктатуры? 

– Макей мусіў зрабіць выбар: або падтрымлівае пратэст, або застаецца на баку Лукашэнкі. Не ведаем, ці былі ў яго нейкія ваганні, калькуляцыі, як і ў імя чаго адбыўся выбар. Але калі прыняты выбар – падтрымка Лукашэнкі – то ўжо сам выбар дыктуе далейшыя крокі, незалежна ад таго, ці ты ўмоўны ліберал ці ўмоўны прыхільнік беларусізацыі. Ты ўжо мусіш ажыццяўляць свае ідэі ў новай палітычнай рэчаіснасці – прыхаваць свае погляды, адаптаваць да новай рэчаіснасці, шукаць новага шансу. І, як падаецца, Макей спрабаваў шукаць… Не столькі «вокны магчымасцяў», колькі «шчыліны магчымасцяў».

Як можна ацаніць ролю Макея ў станаўленні новай Беларусі, у якой ужо больш за два гады “иногда не до законов”? 

– Калі глядзець на Беларусь з перспектывы дэмакратычнай мадэлі, то ацаніць давялося б негатыўна. Але калі паставіць пытанне інакш: што можна было – у рамках аўтарытарнай сістэмы – зрабіць для беларускай незалежнасці, беларусізацыі, збліжэння з Захадам, то тут, бадай, баланс Макеевага ўнёску пазітыўны. Мінулая дэкада азнаменавалася менавіта трыма важнымі тэндэнцыямі: лібералізацыя грамадсткага жыцця, збліжэнне з Захадам і мяккая беларусізацыя. І Макей гуляў у гэтым працэсе вядучую ролю.

Як паўплывае смерць досыць важнай фігуры ў атачэнні Лукашэнкі на ўнутраную і  знешнюю палітыку? 

– Загадкавая смерць такой фігуры можа стаць трывожным знакам для значнай часткі топ-чыноўнікаў: у многіх з іх можа ўзрасці апасенне за сябе, прычым не проста за кар’еру, але і жыццё. Гэта можа спарадзіць хістанні ўнутры сістэмы.

Разам з гэтым павышаецца імавернасць узмацнення ролі прарасійскіх сілаў і сілавых структур яшчэ болей.

Ну і як ужо зусім коратка: калі сістэма не захістаецца, то, хутчэй за ўсё, адбудзецца яшчэ большае ўзмацненне прарасійскага вектару…

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023